Thursday, 18 September, 2025г.
russian english deutsch french spanish portuguese czech greek georgian chinese japanese korean indonesian turkish thai uzbek

пример: покупка автомобиля в Запорожье

 

Зміцер Бартосік - Кальварыя (2008)

Зміцер Бартосік - Кальварыя (2008)У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
http://nchas.iatp.by/arhiv/23/artyk/11.html Схавалі дрэвы ад вачэй надзейна Майго стагодздзя сумныя двары. Стаю адзін пад вежаю касцельнай. Пахмурны дзень. Кальварыя. Дзяды. Даўно няма каму ускласці ружы Пад вашыя капліцы і крыжы. Луцкевічы, Міцкевічы, Манюшкі. Стэфаны, Караліны, Тамашы. Палеглыя нібы ў адной атацы, У адным няроўным шэрагу магіл Бурмістр акупаванае сталіцы І колішні паўстанцкі камандзір. У маўклівым хоры велічных фамілій, На скрыжаваннях незваротных дат Свайго жыцця упушчаных імгненняў Мне стане абсалютна не шкада. Дамброўскія, Ўрублеўскія, Дамелі, Ваньковічы, Чачоты, Качаны. Героі адультэраў і дуэляў, Паэты пазабытае Літвы. На вашы ссірацелыя маёнткі, На Менск, на Вільню і на ўсю Зямлю. З пакуль што недасяжных нам нябёсаў Хай валіць першы снег, як ўпершыню. І чорны мармур цяжкіх надмагілляў Паволі ператворыцца ў цішы У белыя, без літараў і лічбаў Развеяныя ветрам аркушы. Цямнее неба і ісці я мушу. Даруйце, што няўмела памалюсь За вашыя спакутваныя душы Падданых Каралеўства Беларусь.
Мой аккаунт