Thursday, 18 September, 2025г.
russian english deutsch french spanish portuguese czech greek georgian chinese japanese korean indonesian turkish thai uzbek

пример: покупка автомобиля в Запорожье

 

"Крама" - Падае дождж (2001)

"Крама" - Падае дождж (2001)У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Кiну цябе назаўсёды, забуду iмя I не пазнаю у твар сярод белага дня, Гiпсавы злепак кахання раструшчу ў руцэ, Труст ў караблi папяровым пушчу па рацэ. Я на зямлi не пакiну глыбокiх слядоў, А на iмя сваё не адгукнуся iзноў. Маё iснаванне - ўсяго толькi сённяшнi дзень. Я у Сусвеце не болей за прывiдны цень. Iншы няхай задавольвае прагу жыцця. Мне не цiкавыя ўжо таямнiцы быцця. Толькi гiтары шкада - ёй адной сумаваць, Покуль мы будзем у ночы з дажджом размаўляць. Падае дождж на зямлю, Ён абмые мне твар I прынясе цеплыню майго лёсу ўладар. Падае дождж на зямлю, Ён абмые мне твар... Я на зямлi не пакiну глыбокiх слядоў, А на iмя сваё не адгукнуся iзноў. Гiпсавы злепак кахання раструшчу у руцэ, Труст ў караблi папяровым пушчу па рацэ. Падае дождж на зямлю, Ён абмые мне твар I прынясе цеплыню майго лёсу ўладар. Падае дождж на зямлю, Ён абмые мне твар... (2)
Мой аккаунт