У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Такім чынам можна коратка ахарактарызаваць імпрэзу праваабарончага цэнтра "Вясна", якая ладзілася ўвечары 10 снежня на сядзібе БНФ. 30 артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і паштоўкі для палітвязняў -- у мастацкім увасабленні прафесійнага майстра ды аматараў hand-made.
На шырокую публіку праваабаронцы прэзентавалі адзіны ў сваім родзе творчы эксперымент майстра выцінанкі, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Вольгі Бабурынай -- 30 артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, выкананыя ў тэхніцы выцінанкі.