У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Беларускі актывіст, журналіст і былы студэнт ЕГУ Франак Вячорка прыняў удзел у сустрэчы студэнтаў і выпускнікоў ЕГУ, якая адбылася ў Вільні 10-12 чэрвеня ў Доме правоў чалавека, і была прысвечаная абмеркаванню бягучага крызіса ва ўніверсітэтэце.
На думку актывіста, праблема ў тым, што "ЕГУ перастаў быць сваім". Мэтай свайго ўдзелу ў сустрэчы ён бачыць у тым, каб "вярнуць ЕГУ свайму пакаленню".
Падчас сустрэчы ўдзельнікі пачалі распрацоўку стратэгіі па аднаўленні ЕГУ, а таксама вырашылі зняць фільм пра сваю alma mater.
Удзельнікі сустрэчы дамовіліся аб далейшай каардынацыі дзеяняў, камунікацыі вынікаў з грамадскасцю і заклікаюць ўсіх зацікаўленых далучацца да гэтага працэсу.
(c) - EUROPATV