У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Бой у нямецкім Дасаў, дзе беларус Сяргей Хаміцкі сустракаўся з зорным Робертам Шцігліцам, скончыўся ганебным кур’ёзам.
Чакалася, што двухразовы чэмпіён свету ў адну брамку разбярэцца з 39-гадовым беларусам. Але Сяргей Хаміцкі упэўнена ўзяў першы раўнд, а пазней паядынак праходзіў у роўнай і бескампрамісным змаганні. Абодва байцы атрымалі гематомы і рассячэнні.
Калі Сяргей Хаміцкі зразумеў, што яго “сечка” можа стаць падставай для спынення бою, то пачаў рызыкаваць. У канцы 9-га раўнда наш баец некалькі разоў акцэтавана трапіў Шцігліцу па корпусе, скалынуў немца уважыстым левым сустрэчным а на апошіх секундах чыста патрапіў імклівай двойкай. Шцігліц страціў арыентацыю і прысеў на калена. Але польскі рэферы Збігнеў Лагаш зрабіў выгляд, што накдаўну не было і ва ўсім вінаваты слізкі рынг.