Tuesday, 23 September, 2025г.
russian english deutsch french spanish portuguese czech greek georgian chinese japanese korean indonesian turkish thai uzbek

пример: покупка автомобиля в Запорожье

 

"Секс" пад судом

"Секс" пад судомУ вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Рагачоўскі раённы суд распачаў адміністрацыйны працэс адносна гурта "Sex". Музыкаў абвінавачваюць у парушэнні закона аб рэкламе. Гурту закідваюць абвінавачванне ў выкарыстанні амаральнага кантэнту ў роліку, прысвечанаму рок-фестывалю "Rokachov", які меўся адбыцца ў жніўні бягучага года. І тады жа гурт спрабавалі прыцягнуць да ўгалоўнай адказнасці, нібыта, за выраб і распаўсюд парнаграфіі, але справа не была ўзбуджана, бо экспертыза не падцвердзіла наяўнасць у роліку парнаграфіі. Але праз 2 месяцы, гурт спрабуюць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Ужо адбылося адно паседжанне суда, наступнае прызначана на 3 снежня. За працэсам сочыць карэспандэнт "Гомель Грамадзянскі" Ларыса Шчыракова
Теги: Sex Рагачоў

Мой аккаунт