Tuesday, 23 September, 2025г.
russian english deutsch french spanish portuguese czech greek georgian chinese japanese korean indonesian turkish thai uzbek

пример: покупка автомобиля в Запорожье

 

Кола сяброў паказала кола святаў

Кола сяброў паказала  кола святаўУ вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
.Незвычайнае спаборніцтва адбылося ў раённым цэнтры Брагін, што на Гомельшчыне. Прадстаўнікі 15 раёнаў вобласці спаборнічалі ў традыцыйных абрадах падчас трэцяга рэгіянальнага фэсту творчасці сярод людзей старэйшага пакалення «У коле сяброў». Кліенты тэрытарыяльных сацыяльных цэнтраў цягам трох гадзінаў дэманстравалі ўсё абрадавае кола народных святаў (Купалле, Ваджэнне куста, Кумленне, Дажынкі, Каляды), а таксама сямейна – побытавыя абрады: завіванне нявесты, выпяканне вясельнага караваю. Кожнае абрадавае дзеянне і кожны рытуал у беларусаў прынята было суправаджаць адмысловаю песняю. Прадстаўнікі розных куткоў Гомельшчыны заспявалі свае варыянты калядных, купальскіх, вясельных, жніўных песень. Найбольш ажывілі канцэрт прадстаўнікі Хойнікаў, якія пайшлі ў народ, калядавалі прама ў зале, запрасілі гледачоў пагуляць у гульню «Падушачка» і «Люстэрка». Першае месца прысудзілі Ельскаму ТЦСАНу, другое – Калінкавіцкаму, трэцяе – Хойніцкаму. Імпрэза адбывалася пры падтрымцы Эўразьвязу ў супрацы з партнёрамі з італьянскага гораду Палерма. На фэсце пабывала карэспандэнт «Гомель Грамадзянскі» Ларыса Шчыракова
Мой аккаунт