Словы Якуба Коласа
Музыка Ігара Лучанка і Уладзіміра Мулявіна
Аранжыроўка Уладзіміра Мулявіна
http://www.pesnyary.com/song-51.html
- Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне?
- Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне.
- Ганулька, Ганулька, павер, зразумей,-
Я ў свеце не бачыў кахання шчырэй.
Ці помніш ты, Ганна, шчаслівы мамент,
Як граў у нас на дудцы нябожчык Вінцэнт?
А Нёман спакойна, спакойна дрыжаў,
І месячык ясны на нас паглядаў.
- Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне?
- Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне.
Ганулька, Ганулька, павер, зразумей,-
Я ў свеце не бачыў кахання шчырэй.
Драў горла ў лозах за рэчкаю грач,
І грукаў у сцену рагамі маркач.
На жэрдзі мы селі ў змроку маўчком,
І я прытуліўся к табе плечуком.
- Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне?
- Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне.
Ганулька, Ганулька, павер, зразумей,-
Я ў свеце не бачыў кахання шчырэй.
І лапці з-за спіны мае ты зняла,
Анучы ў Нёман ты мыць панясла.
Язык мне адняўся, я сліну глытаў,
А потым нясмела цябе запытаў:
- Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне?
- Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне.
Ганулька, Ганулька, павер, зразумей, -
Я ў свеце не бачыў кахання шчырэй.