У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Словы і музыка народныя
Аранжыроўка Уладзіміра Мулявіна
http://www.pesnyary.com/song-42.html
І туды гара і сюды гара.
А пад тымі крутыми гарамі
Ходзіць ладна зара.
Гэта не зара - дзяўчына мая,
Па ваду пайшла.
Дзяўчына мая, напаі каня.
Сядзем мы, сядзем ды й паедзем
Удаль ад майго двара.
А ў маім двары нічога няма,
Толькі-толькі красная каліна,
Й тая не цьвіла.
Каліна мая,чаму ж не цьвіла,
Былі, былі лютыя марозы - змарозілі яе.
І туды гара і сюды гара.
А пад тымі крутыми гарамі
Занялась зара.