Як лякуюць у ЛТП
Лекава-працоўны прафілакторый альбо ЛТП з'яўвіўся ў Савецкім саюзе ў 60-х гадах. У гэтую ўстанову па пастанове суда накіроўваліся людзі на прымусовае лекаванне ад алкагалізма і наркаманіі. ЛТП знаходзіўся і працягвае знаходзіцца ў сістэме МУС і мала чым адрозніваецца ад звычайнай зоны. З усіх постсавецкіх краінаў гэтая інстытуцыя захавалася толькі ў Беларусі і Туркменіі. З часоў Савецкага саюза сістэма фунцыянавання ЛТП мала памянялася, але крыху палагоднела. Так, максімальны тэрмін, на які зараз накіроўваць у гэты прафілакторый -- 1 год, адменена прымусовае лекаванне ад алкагалізма і наркаманіі. Раней, чалавека, які адмаўляўся лячыцца адпраўлялі ў турму, зараз такіх лякуюць прымусовай працай. Залішне казаць, напэўна, што сістэма ЛТП састарэла, праблему не вырашае, ад алкагалізма не лечыць.
Аб метадах лекавання і стаўленні да яго тых, хто знаходзіцца ў ЛТП, распавядае гамяльчук Віктар.
Здымкі: Ларыса Шчыракова