Словы Уладзіміра Някляева
Музыка Валянціна Раінчыка
http://agurbash.by/index.php?option=com_content&task=view&id=112&Itemid=28
У крышталь зара вечаровая налівала нам
Белае віно і чырвонае роўна напалам.
Ростанню было замучонае шкло крыштальнае.
Белае віно і чырвонае, развітальнае.
Прыпеў:
Белае віно і чырвонае -- кожнаму сваё,
Натачонае-залачонае лёсу вастрыё.
А жыццё такое кароткае: знічкай прамільгне,
А віно такое салодкае, горкае на дне.
Дзве зары, зары, дзве крыштальныя,
Толькі ўспамінаць
Вечаровая і світальная разам не гараць.
Рассякае нас
Натачонае-залачонае лёсу вастрыё.
Белае віно і чырвонае - кожнаму сваё.
Прыпеў:
Белае віно і чырвонае -- кожнаму сваё,
Натачонае-залачонае лёсу вастрыё.
А жыццё такое кароткае: знічкай прамільгне,
А віно такое салодкае, горкае на дне.
Белае віно і чырвонае -- кожнаму сваё,
Натачонае-залачонае лёсу вастрыё.
А жыццё такое кароткае: знічкай прамільгне,
А віно такое салодкае, горкае на дне.
Натачонае-залачонае лёсу вастрыё,
Белае віно і чырвонае -- кожнаму сваё.
Натачонае-залачонае лёсу вастрыё,
Белае віно і чырвонае -- кожнаму сваё.
Белае віно і чырвонае -- кожнаму сваё,
Натачонае-залачонае лёсу вастрыё.
А жыццё такое кароткае: знічкай прамільгне,
А віно такое салодкае, горкае на дне.
А-а-а яй кожнаму сваё
А-а-а яй лёсу вастрыё.
А жыццё такое кароткае: знічкай прамільгне,
А віно такое салодкае, горкае на дне-е-е.