Словы Леаніда Пранчака
Музыка Васіля Раінчыка
http://agurbash.by/index.php?option=com_content&task=view&id=116&Itemid=28
Ты глядзіш на мяне, як шаман на агонь,
Тупаціць пад табой неаб'езджаны конь.
Ты глядзіш на мяне, як цыганскі барон,
І паглядам вачэй запрашаеш на трон.
Толькі ты свой пагляд ад мяне адвядзі,
Не глядзі болей так, не глядзі, не глядзі!
Прыпеў:
Малады і нежанаты, прывядзі мяне да хаты,
І пад музыку хмяльную я з табою патанцую.
Малады і нежанаты, без матулі і без таты,
Я з табою, мой лагодны, застануся назаўседы!
Ты, напэўна, дзівак, можа, нават, вядзьмак,
І да гэтага я не прывыкну ніяк,
Бо ад чараў тваіх я не маю замоў,
Бо ад чараў тваіх я не ведаю слоў.
Вочы я падыму і цябе спапялю,
Толькі ты не згарай, бо цябе я люблю!
Прыпеў.
Ты глядзіш на мене, як шаман на агонь,
Тупаціць пад табой неаб'езджаны конь.
Ты глядзіш на мяне, як цыганскі барон,
І паглядам вачэй запрашаеш на трон.
Толькі ты свой пагляд ад мяне адвядзі,
Не глядзі болей так, не глядзі, не глядзі!
Прыпеў. (2)
Гэй!