Словы Рыгора Барадуліна Музыка Алеся Камоцкага http://kamunikat.org/download.php?item=4622-1.pdf Сонца ведае свой захад. Псальм 103:19 Дні на зямлі твае Як дзень адзін. Калі ён скончыцца Ніхто не скажа. Ты знікнеш Не заўважыцца прапажа. Рацэ няўцям, Як шмат растала льдзін. Твой цень апошні Цемра ахіне. І ўжо не зразумееш, Дзе ты, хто ты, І ад цябе ў маўклівай старане Адступяцца надзённыя турботы. Пакуль твой дзень, Старайся ўсё паспець, Бо дарабляць не вернешся, Магчыма. Пакуль заход Яшчэ не хоча цьмець, Кон пазірае добрымі вачыма. І сонца Служка боскай мілаты Стараецца шчырэй Разліць лагоду. Яно свой захад ведае, А ты Не ведаеш ні захаду, ні ўсходу.