“Я бачу ў беларусаў вялікае зацікаўленьне Польшчай...”
У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Суразмоўца Беларускай службы Польскага радыё – дырэктар Польскага інстытуту ў Менску, дарадчык пасольства Польшчы ў Беларусі Матэвуш Адамскі. Дырэктар установы, дарэчы, беларускамоўны польскі дыплямат, заняў сваю пасаду ня так даўно - у канцы лета, - і адразу ж уключыўся ў працу. Пра польскую культуру, курсы польскай мовы, розныя мерапрыемствы й пра многае іншае Матэвуш Адамскі распавядае ў размове з Валеры Саўко.