Верш Янкі Купалы "Моладзі" чытае член Саюза пісьменнікаў Беларусі Рэгіна Рэўтовіч
У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Акцыя пад назвай "Чытаем Купалу на мове сэрца" праходзіла 7 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі. Яна прымеркавана да 135-годдзя з дня нараджэння песняра зямлі беларускай Янкі Купалы. Кожны наведвальнік бібліятэкі меў магчымасць прадэкламаваць свае любімыя радкі паэта і наталіць сэрца і душу сапраўднай паэзіяй на роднай мове.