З Днём Волі, спадарства! Вітаем песняй, якая, можа, прыдасца да сённяшняга настрою. Публічна яна яшчэ не выконвалася, таму чакаем першых, хто наспявае песню і дасць паслухаць яе іншым. Тэмп песні павольны, як у гімна, але чатыры апошнія радкі тэксту -- маршавыя. Магчымыя ўдасканаленні і дапаўненні на падставе вашых заўваг. Дасылайце іх, калі ласка, на адрас
[email protected] . Нашыя заўвагі для вас: 1. Першапачаткова быў верш на старонцы аматарскай паэзіі "Нашай Нівы" 15 год таму, які гучаў ад асобы чытальніка, асабістым выкананнем. З цягам часу саспела ідэя зрабіць з гэтага песню, і тэкст быў перароблены для ўніверсальнага (асабістага альбо калектыўнага) выканання. Такіх песень не стае для нашых кампаній за сталом, у полі, на шэсці па вуліцы. Па патрэбе выканаўца сам выбярэ: "Паходняй маіх гадоў" ці "Паходняю нашых гадоў". 2. Калі хто ня верыць у Бога ці разумее пад гэтым нешта не агульна прызнанае, то ён мае права змяніць слова "Божа" на "Годнасць" ці нешта іншае... Выкладзены тэкст дапускае інварыянтасць... 3. Песня завецца "Узнясенне (ліцьвінскае)". Чаму ліцьвінскае? Таму, што кожны ў нашай краіне мае права і магчымасць заставацца сабой: беларусам, габрэям, летувісам, украінцам, палякам і, канешне, рускім і шмат яшчэ кім... але, як калісьці, мы разам -- ЛІЦЬВІНЫ. Імя гэтае аднялі ў нас дакладна не нашыя сябры... 4. Аўтар просіць, калі хто знойдзе ў тэксце песні слова "флаг", ня блытаць яго з флагам вайсковай часткі, партагранізацыі ці карабля і г.д. (г.зн., са сцягам). Па полю вершнік скача са звычайным флагам... --- УЗНЯСЕННЕ (ліцьвінскае) Божа, Сям'я, Радзіма -- Паходняю нашых гадоў Штодзённага узнясення (2 разы) У Веру, Надзею, Любоў. Там -- не гарошацца словы, Нявартыя зайздрасць ды злосць, Сынок на раллі бацькоўскай -- (2 разы) Ня прыкры бадзяга, ня госць. Там пераможцам сумленне, Каханню ня скрочыць з ляза, А вагамі ўсіх здзяйсненняў (2 разы) Дзіцячыя смех ды сляза... Стомы і здрады унікні, Ліцьвіна цярплівая кроў!.. Божа, Сям'я, (2 разы) Радзіма -- Паходняю нашых гадоў! Гэй, няхай шчаслівай доляй Нашага жыцця абсяг, У чырвоным полі срэбны вершнік, Бел-чырвона-белы флаг