Ой, йшлі-прайшлі
да тры ангелы
Што вялі яны - душу
Душу грэшную.
Што вялі душу
Душу грэшную.
Што вялі душу
Дай распытвалi:
Ой чаму ж ты, душа,
Міма раю прайшла,
Ой, у чым жа ты, душа,
Правінілася?
Ой, у чым жа ты, душа,
Правінілася?
Ці за скупасьцю,
Ці за глупасьцю,
Ці за скупасьцю,
Ці за глупасьцю,
Ці душу загубіў,
Ці вянец разлучыў?
А у нашым у Раю
жыць весела,
А у нашым у раю
Дрэвы тай растуць,
Дрэвы тай растуць
Купарысавыя,
На тых дрэвах-тай сядзяць
Птушкi райскiя!
Што на дрэвах сядзяць
Птушкi райскiя,
Яны песьнi пяюць
Херувiмскiя!
Херувiмскiя
Ды Серафiмскiя.
А у нашым у раю
Жыць весела!
Ой, у нашым у раю
Жыць весела,
Жыць весела –
Толькi некаму…