Thursday, 18 September, 2025г.
russian english deutsch french spanish portuguese czech greek georgian chinese japanese korean indonesian turkish thai uzbek

пример: покупка автомобиля в Запорожье

 

Сяржук Сокалаў-Воюш - Нефармальны беларус (2001)

Сяржук Сокалаў-Воюш - Нефармальны беларус (2001)У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Словы Сержука Сокалава-Воюша http://rv-blr.com/verse/show/1513 Ці звонка свісне пугаўё, Ці вольны вецер загуляе, Мы слова роднае сваё На поўны голас вымаўляем. Смяюцца з пылам у вачах, Маўчаць сумліўцы ў паняверцы. А шал на здрадніцкіх лычах У наступ кліча нашы сэрцы. Няхай ману разносіць хлус, хай хлус... Няхай стукач шукае змову. Я нефармальны беларус, я - беларус, А вы, навокал, хто вы? Стагоддзі гледзяць нам услед, І мы свой позірк не хаваем, На папялішчах даўніх бед Мы сёння памяць засяваем, Каб адрадзіць і захаваць Усё, чым трызняць ліхадзеі: Бязроднік - з мэтай зруйнаваць, А здраднік - нават пыл развеяць. Звыроднік пашпарт валачэ... Ці нам прыпадабняцца гнюсу?! Адзнака ў пашпарце яшчэ Не права звацца беларусам! Па гэтай годнасці святой Згадайма мову, памяць, веру. Навечна варты толькі той, Хто беларус і без паперы! Няхай ману разносіць хлус, хай хлус... Няхай стукач шукае змову. Я нефармальны беларус, я - беларус, А вы, навокал, хто вы?
Мой аккаунт