Святочны зварот лідэра "Гавары праўду!" і кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч.
У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Дарагія сябры, ад усяго сэрца зычым вам поспеху ў Новым годзе і шчыра дзякуем за падтрымку ў годзе адыходзячым. Менавіта з вашай дапамогай мы змаглі зрабіць важны крок насустрач пераменам. Разам мы пабудуем самастойную, моцную і сучасную краіну. Поспех Беларусі складаецца з поспеху кожнага з нас. Зычым вам у новым годзе быць смелымі і дамагацца сваіх мэтаў. Не адступаць перад цяжкасцямі. Ісці наперад. І мы будзем рабіць тое самае. Яшчэ раз віншуем вас з Новым годам і Калядамі.
Па спасылцы вы можаце паглядзець віншаванне Таццяны Караткевіч, кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і лідара кампаніі "Гавары праўду".
З віншаваннямі,
Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў