Tuesday, 16 September, 2025г.
russian english deutsch french spanish portuguese czech greek georgian chinese japanese korean indonesian turkish thai uzbek

пример: покупка автомобиля в Запорожье

 

"Стары Ольса" - Ў каралеўскім войску (2006)

"Стары Ольса" - Ў каралеўскім войску (2006)У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Народная гістарычная песня XVI ст. http://staryolsa.com/by/gurt/teksty-noty-bel/u-karalieuskim-vojsku-bel.html Музыка і словы народныя, выкарыстаны паводле зборніка БНТ Сацыяльна-бытавыя песні (Мн., 1987). Пачаткова называлася "Дунаю, Дунаю". Паслужыла першакрыніцай для песні ў гонар вызваленчага паходу караля Стэфана Баторыя. У змененым выглядзе вядома пад назвай "Стэфан-ваявода" і была распаўсюджана на Украіне, Малдавіі і Чэхіі. На Беларусі вядома ў 8 варыянтах і толькі ў першапачатковым фальклорным выглядзе. Той факт, што песня перароблена ў гонар караля С. Баторыя, дазваляе датаваць яе першакрыніцу не пазней XVI ст. Дадзены варыянт – вынік нязначнай апрацоўкі і адаптацыі, выкананай З. Сасноўскім. Ў каралеўскім войску тры палкі стаяць * У першым палку ды конікі іржуць У другім палку ды малайцы пяюць У трэцім палку ды шабелькі звіняць Конікі іржуць, бо вайну чуюць Малайцы пяюць – на вайну ідуць Шабелькі звіняць – галовы сцінаць Ў каралеўскім войску тры палкі стаяць. * - кожны радок выконваецца 2 разы
Мой аккаунт