Saturday, 20 September, 2025г.
russian english deutsch french spanish portuguese czech greek georgian chinese japanese korean indonesian turkish thai uzbek

пример: покупка автомобиля в Запорожье

 

Самые необычные аварии понедельника

Самые необычные аварии понедельникаУ вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Надвор'е зноў "устаўляе палкі ў колы". Па Беларусі за суткі зафіксавана вялікая колькасць аварый. Сённяшняя раніца не задалася для многіх вадзіцеляў. Вялікая колькасць аварый, прычым як сур'ёзных, так і дробных. Фура ў кювеце за Мінскам, тралейбус у прыпынку ўжо ў самім горадзе. А на МКАД вадзіцелі трапілі ў містычную аварыю. Рэпартаж карэспандэнтаў Зоны Х. Алёна Ляшкевіч: Непрадказальнай сёння выдалася раніца для многіх сталічных вадзіцеляў. Шмат аварый, прычым як з удзелам фур, так і грамадскага транспарту. На вуліцы Кальварыйскай тралейбус чацвёртага маршруту літаральна заехаў на прыпынак. Аварыя здарылася ў гадзіну пік. Таму ў гэты момант там было шмат людзей. Пацярпела жанчына. Ёсць інфармацыя, што яна цяжарная. У тралейбусе ніхто траўмы не атрымаў. Як мяркуецца, у машыне магчыма перастаў дзейнічаць тормаз. Дзмітрый Шасцерыкоў, інспектар па дазнанні ДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама: А гэта ўжо кіламетраў за 15 ад сталіцы. З-за слізкай дарогі фура ўсю раніцу не магла падняцца ўгару. З-за гэтага ў раёне Калодзішчаў утварыўся вялікі затор. А другая фура ўсяго за некалькі кіламетраў адсюль увогуле апынулася ў кювеце. У містычную сітуацыю трапілі вадзіцелі, якія ехалі сёння зранку па ўнутраным кальцы МКАД у раёне Ждановічаў. З-за ямкі ў другой паласе больш чым у дзесяці машын выстралілі колы. Па словах дарожнікаў, яна з'явілася за ноч. Дарожнікі ўжо латаюць ямку на дарозе, а вадзіцелі тым часам мяняюць колы. У такое надвор'е рэкамендавана зніжаць хуткасць. Алёна Ляшкевіч, Уладзімір Каралёў, ілля Крыжэвіч, Юрый Сахадза і Павел Урбановіч. Агентства тэленавін. Бларусь 1. Фура в кювете за Минском, троллейбус в остановке уже в самом городе. А на МКАД водители попали в мистическую аварию.
Мой аккаунт