Wednesday, 17 September, 2025г.
russian english deutsch french spanish portuguese czech greek georgian chinese japanese korean indonesian turkish thai uzbek

пример: покупка автомобиля в Запорожье

 

Рыгор Барадулін - Неруш

Рыгор Барадулін - НерушУ вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Выканауца - Васіль Буколік. Неруш ранішні -- роднае слова, Мне шукаць цябе, покуль гляджу, Пад зялёным крылом верасовак, Пад крысом і спякоты й дажджу. Слова, што як нарог для ратая, Як для ластаўкі -- стромы вільчак, Ад якога на небе світае, Ад якога яснее ў вачах... А пашчасціць -- натрапіцца неруш, -- Зазвіняць недзе промні наўзбоч. Неруш свой панясу я аберуч, Як слязіну з матуліных воч. Ад абразы, ад позірку злога, Шлях заблытаўшы для наслання, Неруш ранішні -- матчына слова, Мне, як бору, цябе засланяць!
Мой аккаунт