1. Прыйдзі, прыйдзі, Эмануэль,
з няволі вызваль Ізраэль.
Ў зямным выгнаньні стогне Ён,
чакае Бога-Сына дзён.
Хвала, хвала! Эмануэль,
прыходзіць збавіць Ізраэль.
2. Прыйдзі, крыніца мудрасьці,
пазбаў жа нас ад пошасьці.
Лагодна ўсім кіруеш Ты,
бязьмежны Творца, Бог Сьвяты.
Рэфрэн: Хвала, хвала!..
3. Прыйдзі, прыйдзі, о Аданай,
Закон з Сіная верным дай.
Цябе ў віхуры люд спазнаў
і веліч славы адчуваў.
Рэфрэн: Хвала, хвала!..
4. Эсэя парастак, прыйдзі,
народ з няволі выведзі.
3 праддоньня пекла, з д'ябла рук,
Ты, Божа, вызваль верных слуг.
Рэфрэн: Хвала, хвала!..
5. О, Ключ Давіда, адчыні
нябёсаў брамы ў вышыні.
Прамым чыні да неба шлях
і зачыні пякельны страх.
Рэфрэн: Хвала, хвала!..
6. Прыйдзі, прыйдзі, о наш Усход,
суцеш Ты наш зямны паход.
Начную цемру прагані,
хай зло не зводзіць ва ўсе дні.
Рэфрэн: Хвала, хвала!..
7. Народаў Валадар, прыйдзі,
бо па Табе сумуем мы.
Ўсе станем збаўлены Хрыстом,
бо вуглавы наш камень Ён.
Рэфрэн: Хвала, хвала!..