Saturday, 20 September, 2025г.
russian english deutsch french spanish portuguese czech greek georgian chinese japanese korean indonesian turkish thai uzbek

пример: покупка автомобиля в Запорожье

 

Праваслаўныя дзеячы

Праваслаўныя дзеячыУ вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Галоўныя героі фільму- Таццяна і Мікола Матрунчыкі, якія жывуць у Мінску. Яны вернікі, моцна звязаныя з праваслаўнаю Царквою. Яна спявае ў царкоўным хоры, ён рыхтуе да выдання царкоўныя календары, працуе рэдактарам выдання Мінскай епархіі, арганізоўвае навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя Праваслаўю, перакладае на беларускую мову публікацыі на рэлігійныя тэмы. У 1990-х гг. яны паклалі пачатак праваслаўнаму брацтву Трох Віленскіх пакутнікаў у гістарычным цэнтры Мінску, на Нямізе, у царкве святых Пятра і Паўла. Брацтва вызначаецца тым, што ў яго дзейнасці важную ролю займае беларуская мова, дзякуючы іхным намаганням літургія ў царкве праводзіцца па-беларуску. Брацтва таксама вядзе асветніцкую дзейнасць, намагаецца пашыраць духоўныя ідэалы ў посткамуністычным грамадстве. 2008 г.
Мой аккаунт