У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
ТРК Гродно. Новости на канале Беларусь 4 Гродно. http://tvgrodno.by/
Пераможцу адной з намінацый конкурсу “Каралева прыгажосці “Міс-Гродна-2017” дапамогуць вызначыцыць выхаванцы дамоў-інтэрнатаў. Такое новаўвядзенне ў рэгламент унеслі сёлета арганізатары мерапрыемства. Згодна новых правілаў, маленькія гродзенцы пазнаёміліся з 16 удзельніцамі фіналу “Міс-Гродна-2017”. Адначасова, прэтэндэнткі на карону прадставілі на суд кампетэнтнага журы адмысловую праграму. Яна ўключыла песні, танцы, гімнастычныя і творчыя нумары. Незвычайнае вызначэнне прайшло ў рамках дабрачыннай акцыі, зладжанай у рамках праекта “Міс Гродна-2017”.