У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Бедны і гарбаты,
Заўтра прыдзе новы дзень -
Праваднік надзей сляпых.
Дзверы, сцены, краты
Выліваюць шмат людзей,
Непрыкметных і крутых.
Прыпеў:
Твая падзённая работа -
Капай-насі, будуй-ламай;
Сядзіш у пекле, а збіраешся ў рай.
Свабоды жадаеш ты, нібы маньяк.
Свабоду шукаеш ты? Яна твая.
Свабода! Каляровы свет.
Свабода! ... табе.
Свабода! Як знайсці твой след?
Свабода...
Свет і ...светы, чорна-белыя радкі
Пахнуць вільгаццю зямлі.
Вольнае паветра, шум нястрыманай ракі.
Выпі і яшчэ налі.
Прыпеў.