Верш Ганны Рубацкай* (са зборніка “Вяночкі для Радзімы”). Чытае мастацкі
кіраўнік Алена Высоцкая.
Алена Атрашкевiч, Харавы цыкл на словы Ганны Рубацкай: №3 “Гой,
цымбалы”. Салісты: Ірына Марозава (цымбалы), Алеся Хажавец (флейта) ,
Iлля Целеш i Мiхаіл Сугака (ударныя).
У аўдыё-кампазiцыi гучыць верш са
зборніка “Вяночкі для Радзімы”, укладальнікам
якога з’яўляецца ўнучка паэткі Людміла
Камінская. Яе сяброўства з кампазітарам Аленай
Атрашкевіч дало жыццё цудоўным песням на
вершы айчыннай паэткі Ганны Рубацкай.
*Ганна Рубацкая (1900-1993) – таленавітая
паэтка, захавальніца беларускай песеннасці, з
вуснаў якой запісана каля сотні ўзораў; аўтар,
чыя творчасць прасякнута замілаванасцю да
роднай старонкі, беларускай вёскі, прыроды і
людзей.
Прайшоўшы вайну, не раз страціўшы ў
агні ўласную хату, узрасціўшы дачок, на 54-ым
годзе жыццёвага шляху Ганна Рубацкая пачала
пісаць вершы, а таксама апавяданні і байкі. Усе
творы паэткі напісаны на беларускай мове, яны
вучаць дабрыні і любові, пашане і адданасці
свайму, роднаму: людзям, зямельцы, мове” (В.
Гіруць-Русакевіч).