сл. і муз. Аляксандра Шыдлоўскага
Колькi ў небе зор — цяжка палiчыць,
Толькi з iх адна найярчэй гарыць.
Гэта ты, мая зорка ясная,
Ты, любоў мая непагасная.
Ў працы i жыццi добра мне з табой,
Марыць i любiць з песняй маладой.
Дзе так добра жыць, дзе такi прастор,
Шчасця больш у нас, як на небе зор
Шчасця больш у нас, як на небе звёзд.
Край шырокi ў нас, мiрны, дарагi,
I бягуць у даль светлыя шляхi,
Мне з табой па iх хочацца iсцi
I дзялiць усё разам у жыццi.