7-9 лістапада пад Мядзелам адбыўся карапаратыўны сход сябраў Руху "За Свабоду".
На пачатку мерапрыемства з вітальнай прамовай выступіў лідар арганізацыі Аляксандр Мілінкевіч. Ён распавёў пра сваё бачанне мэтаў беларускай апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах-2015
Удзельнікі сходу прадставілі Тэматычныя даклады. Юрась Губарэвіч у сваім выступе акцэнтаваў увагу на кампаніях НП, НР і падрыхтоўцы да маючых адбыцца у наступным годзе мясцовых выбарў. Алесь Лагвінец распавёў пра дзейнасць сеткі Еўраклубаў. Юрась Меляшкевіч падзяліўся досведам працы з незаангажаванымі у грамадска-палітычную дзейнасць людзьмі. Выступ Хрыстафора Жаляпава быў прысвечаны механізмам развіцця рэгіянальнай сеткі арганізацыі. Пётар Кузняцоў арганічна дапоўніў папярэдняга прамоўцу, распавёўшы пра комплексны падыход да рэгіянальнай працы. Тэмай даклада Алеся Сілкова стала кампанія назірання "Права выбару". Іна Кулей у сваім выступе на тэму праваабарончай дзейнасці нагадала пра палітвязняў. Пасля выступленняў з удзелам усіх прысутных адбылася невялічкая дыскусія
Увечары першага дня прайшло урачыстае ўручэнне ганаровых падзяк. У шэрагу намінацый былі ушанаваныя 10 чальцоў Руху "За Свабоду", якія вызначыліся найбольшай актыўнасцю і выніковасцю грамадска-палітычнай дзейнасці.
У межах трохдзённага сходу была арганізаваная праца ў малых групах, дзе абмяркоўваліся шляхі далейшага развіцця сеткі ЕК, рэалізацыі кампаній НП і НР, а таксама новыя ідэі для дзейнасці Руху. Праца у малых групах прэзентавалася агульнаму сходу.
Таксама прайшлі паралельныя сессіі пад кіраўніцтвам ЮМ, Уладз. Чэрвоненка і Пятра Кузняцова. Пра сітуацыю ў Беларусі распавёў вядомы эканаміст Сяргей Чалы.
Падчас сходу былі арганізаваныя конкурс на лепшы "выступ кандыдатаў", інтэлектуальныя спаборніцтвы і спартыўныя гульні, конкурс крэатыўных ідэй. Пераможцы адзначаліся каштоўнымі прызамі.
Пасля працы па вечарах адбыліся цудоўныя канцэрты з удзелам Лявона Вольскага, Паўла Аракеляна і барда Змітра Бартосіка.