Thursday, 25 September, 2025г.
russian english deutsch french spanish portuguese czech greek georgian chinese japanese korean indonesian turkish thai uzbek

пример: покупка автомобиля в Запорожье

 

Другі раз пахаваныя.

Другі раз пахаваныя.У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Перазахаванне парэштак расстраляных у Курапатах не абышлося без эксцэсаў. Супрацоўнікі міліцыі праігнаравалі афіцыйны дазвол Міністэрства культуры, на перазахаванне ды наладзілі «дадатковую праверку». 9 чэрвеня ў Курапатах адбылося перазахаванне парэштак расстраляных у часы сталінскіх рэпрэсій людзей. Іх знайшлі 2 красавіка 2009 году побач з дзвюма раскапанымі магіламі. Па факце вандалізму была распачатая крымінальная справа, але вінаватых у злачынстве дагэтуль не адшукалі. Экспертыза высветліла, што раскапаныя парэшткі адносяцца да пахаванняў 1937-1941 гг. Па словах старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча, Міністэрства культуры афіцыйна дазволіла перазахаванне парэштак, а міліцыянты самі перадалі іх таварыству. Тым не менш, сёння ў Курапатах не абышлося без прыгодаў. На месца перазахавання з'явіліся два маёры з Бараўлянскага аддзелу міліцыі. Яны праігнаравалі афіцыйны дазвол Мінкульту, заявіўшы, што патрэбная дадатковая праверка. Быў выкліканы супрацоўнік з металадэтэктарам, да яго з'яўлення працэс перазахавання прыпынілі. У хуткім часе гэты супрацоўнік прыехаў, але перш чым правесці дадатковую праверку, зняў усіх прысутных (каля трыццаці чалавек) на камеру. Пасля гэтага парэшткі расстраляных былі ўрэшце перапахаваныя. *** Урочышча Курапаты, дзе ў 1937-1941 гг. бальшавікі расстралялі па розных ацэнках ад 30 да 250 тысяч чалавек, неаднакроць рабіліся абектам нападаў вандалаў. Адна толькі лава з надпісам «Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці», усталяваная ў 1994 г. падчас візіту ў Беларусь прэзідэнта ЗША Біла Клінтана, была пашкоджаная каля 15 разоў. Часта невядомыя ломяць памятныя крыжы ва ўрочышчы. Толькі аднойчы ў Курапатах былі схопленыя падазраваныя ў знішчэнні крыжоў маладыя людзі, аднак да суду справа так і не дайшла.
Мой аккаунт