Thursday, 18 September, 2025г.
russian english deutsch french spanish portuguese czech greek georgian chinese japanese korean indonesian turkish thai uzbek

пример: покупка автомобиля в Запорожье

 

Беларускі хор студэнтаў - Пагоня (1951)

Беларускі хор студэнтаў - Пагоня (1951)У вашего броузера проблема в совместимости с HTML5
Словы Максіма Багдановіча Музыка Міколы Равенскага http://budzma.org/music/dzyen-kali-naradziwsya-mikola-ravyenski.html http://www.spievy.zmk-by.org/maly_padarozhny.htm Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, - Успомню Вострую Браму святую І ваякаў на грозных канях. У белай пене праносяцца коні, - Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разбіць, не спыніць, не стрымаць. У бязмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі гады. Вы за кім у пагоню спяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды? Мо яны, Беларусь, панясліся За тваімі дзяцьмі ўздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон? Біце ў сэрцы іх, біце мячамі, Не давайце чужынцам быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць. Маці родная, Маці-Краіна! Не ўсцішыцца гэтакі боль Ты прабач, ты прымі свайго сына, За цябе яму ўмерці дазволь!... Усе лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далека грымяць Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
Мой аккаунт